План-канспект (сцэнарыя) аб арганізацыі адукацыйнага працэсу з выхаванцамі ва ўмовах міні-музея «Вячоркі ў Русаках»

Дата: 3 февраля в 14:26

«Вячоркі ў Русаках»

Мэта: увасобіць  традыцыйны народны абрад вячорак; паказаць адметнасць яго бытавання ў нашай мясцовасці; раскрыць багацце і каларыт беларускага фальклору (песні, прыпеўкі, танцы, загадкі, прыкметы);развіваць цікавасць да беларусукай  культуры; выхоўваць любоў і павагу да роднага слова, да нацыянальнай спадчыны.
 

Міні-музей “ Таямніцы  сялянскай  хаты”. Направа ад гледачоў — стол, каля стала — лавы,  налева (у кутку) — стылізаваная печ.

Дзеючыя  асобы:

Вядучыя,бабуля Алена-выхавацелі;

Гаспадар Лявон,гаспадыня Лявоніха,Несцерка  –бацькі  выхаванцаў

Дачка Лявоніхі,дзяўчаты,хлопцы –выхаванцы старэйшай групы


        Гаспадар пляце венік. Гаспадыня б’е масла, а дачка Васілінка прыносіць сподачкі і кубкі, расстаўляе на стол. Маці з дачкой спяваюць песню “Чаму ж нам не пець...”.


        У гэты момант вядучыя, у якіх у руках хлеб і соль, звяртаюцца да гасцей. 

        Вядучы.

Добры вечар усім вам,
Дарагія госці,
Дзякуем, што к нам вы 
Прыбылі ў госці.

Вядучая.

Рады мы ўбачыць 
Вас у нашай хаце.
Нашым караваем 
Вас пачаставаці.

Вядучы.

Па звычаях народных 
Усім гасцям — паклон наш.
3 добрым словам і з любоўю 
Вас вітаем хлебам-соллю!


(Вядучая кладзе хлеб з соллю на стол.)


      

 Вядучая.

А свае «Вячоркі»
Паказаць вам рады.
Рады мы паслухаць
Ваш
ыя  парады.
          Вядучая. Вячоркі... Вечарушкі... Пасядзелкі... Пасядушкі... Супрадкі... Папрадкі... Зборкі...
Па-рознаму называлі вячоркі. Збіраліся на вячоркі некалі і ў наш
ых Русаках. Для чаго? Што людзей прыцягвала да вячорак?
          Вядучы. Гэта традыцыйная форма калектыўнай жаночай працы і правядзення вольнага часу ў доўгія асеннія і зімовыя вечары. 3 глыбокай даўнасці прыйшоў да нас гэты народны звычай. Як ні цяжка было жыць у тыя далёкія часы, а усе ж засталася ў народа любоў да песень, танцаў, гульняў, жартаў.
          Вядучая. Звычайна на вячоркі збіраліся ў хаце з прасторным пакоем. Сустракалі гасцей гаспадыня-весялуха, гаспадар-жартаўнік, якія самі вельмі любілі спяваць, расказаць якую-небудзь небыліцу, успомніць пра сваю маладосць, пра свае горычы і радасці. Жартаўнікі прыдумлялі розныя гульні.
         Вядучы. На вячорках вяліся розныя размовы. Марылі, безумоўна, аб лепшым жыцці, думалі і абмяркоўвалі, дзе і як можна зарабіць, каб дапамагчы сваім бацькам.
Марылі яшчэ і аб тым, каб навучыцца трохі грамаце, бо пісьменных людзей у нашай вёсцы амаль не было. Марылі аб зямлі, аб волі, аб лепшым жыцці. Свае мары выказвалі ў песнях.
          Вядучая. Паступова вячоркі як форма грамадскага бытавання спынілі сваё існаванне. На жаль, яны сёння адраджаюцца толькі на фальклорных святах і канцэртах.
Будзем спадзявацца, што асноўныя элементы гэтага рытуалу зоймуць пачэснае месца ў сучасным жыцці.
         Лявоніха (да Лявона). Вось жа выбраў час. Зараз дзяўчаты на вячоркі да нас збірацца пачнуць, а ты тут сметнік развёў.
         Лявон. Эх, жонка! Гуляць — гуляй, а справе ганьбы не давай. А я гляджу, чаго ты сёння як падмеценая.


(Васілінка падмятае падлогу ад парога. Уваходзіць бабуля Алена.)


          Бабуля Алена. Унучачка, што ж ты гэта робіш? Ад парога хату не мятуць.
          Васілінка. А ці так ужо важна, як месці. Галоўнае ж, каб чыста было.
          Бабуля Алена. Яно-то так. Але ж хіба табе мама не казала? Калі ты не ведаеш, ну дык паслухай, што я табе скажу. Парог, як і печ, — месца ў хаце незвычайнае. 3 ім звязана мноства народных звычаяў, абрадаў і прыкмет. Парог лічыўся ў народзе месцам, дзе жывуць душы продкаў, якія могуць уплываць на людзей, на іх здароўе, заможнасць, узаемаадносіны з іншымі людзьмі. 3 гэтым вераваннем звязаны розныя звычаі, якія дайшлі да нас з часоў сівой даўніны. Найбольш вядомы з іх — рытуальнае сядзенне перад парогам напярэдадні паездкі, падарожжа. Абавязкова трэба было маўчаць. Гэта сімвалізавала далучэнне да свету продкаў-нябожчыкаў. Вядомая прыкмета, якая забараняе вітацца праз парог. Бо гэта можа прывесці да спрэчкі, непаразумення паміж людзьмі.

Васілінка. Дзякую, бабуля, за цікавыя звесткі. Цяпер буду падмятаць толькі да парога. Праходзь, бабуля, госцем будзеш. Сёння ж у нас свята.


         Гучыць песня «Госцікі.

       Лявон (звяртаецца да Васілінкі). Гэта ты ўжо, Васілінка, вячоркі прыдумала?
       Васілінка. Не сварыся, татка. У нас будзе так весела!


(У гэты час чуецца стук, крокі, смех. Уваходзяць дзяўчаты.)

        Дзяўчаты. Добры вечар у хату!
        Лявон. Добрым людзям добры вечар!
        Першая дзяўчына. Прыйшлі мы да вас папрасіцца на вячоркі.
        Лявоніха. Заходзьце, заходзьце, гасцям мы заўсёды рады!
        Другая дзяўчына. I праўду ў народзе кажуць: «Добра ў той дом зайсці, дзе рады вам гаспадары ».
        Лявоніха. Будзьце як дома. Сядайце, калі ласка!
Дзяўчаты садзяцца па чарзе, прымаўляючы:
1. Сядзем радком, пагаворым разком.
2. За добрай размовай і справа хутчэй робіцца.
3. Якая справа, такое і слова.
4. Нічога само не робіцца.
5. Не так лёгка зрабіць, як сказаць.
6. Сёння зробім, заўтра знойдзем.
7. Але якія вячоркі без песень!
       Лявоніха. А давайце патанчым, тады і працаваць будзе лягчэй, весялей. А які танец?
Першая дзяўчына. Давайце патанчым  «Весялуху».

Танец «
Весялуха”.

        Васілінка. А мне вельмі падабаецца песня « Рэчанька».
Дзяўчаты зноў спяваюць.

        Лявон. Вельмі прыгожа спявалі. Малайцы! Дзякуем!
Чуецца зноў стук. Уваходзяць хлопцы.
         Хлопцы. Добры вечар!
         Лявон. Добры вечар, хлопцы!
         Пятрок. Ці прымеце на вячоркі?
         Лявоніха. Прымем, калі пацешыце дасціпным словам, жартам, заспяваеце ці зайграеце што-небудзь.
         Адась. Гэта мы можам.


Спяваюць  песню  « Мікіта».

        Лявоніха. Праходзьце, даражэнькія.
        Андрэй. Дзяўчаткі, а давайце ногі выпрастаем. Музыканцік, зайграй нам што-небудзь вясёлае.

Карагодная  песня «Пасеялі,дзеўкі
, лён».

(Дзяўчаты выбягаюць, пад рукі прыводзяць Несцерку. У хату ўваходзіць Несцерка з мяшком.)

        Несцерка. Дзе свята, там і я. Добры вечар усім вам.
        Лявоніха. Шаноўны госць у нас. Несцерка зазірнуў на агеньчык. Сядайце.

(Чуецца зноў стук. Уваходзяць хлопцы і дзяўчаты.
Усе разам. Добры вечар усім вам.)


        Лявоніха. Добры вечар, госцейкі! А куды сабраліся, куды ідзяце?
        Дзяўчына. Ідзём мы ў
Старыцу, але пачулі смех і жарты ды вырашылі зайсці да вас на хвілінку.
        Лявон. Дарагія госцейкі, я чуў, што вы надта добра скачаце нашы беларускія танцы. Ці так гэта?
        Хлопец. Не ведаю, ці так яно будзе, але ўпэўніцца можаце. Я запрашаю на танец «Крыжачок».
        Несцерка. У мяшку маім загадкі. А загадкі з роднае хаткі, паспрабуйце адгадаць. А хто хутчэй і правільна адгадае, той прыз атрымае.
1. Ішоў, ішоў, дзве дарогі знайшоў і ў абедзве пайшоў. (Штаны.)
2. На што каню хамут кладуць? (На шыю.)
3. Без чаго чалавек не можа жыць? (Без імя.)
4. Без калёс, а едзе. (Лодка.)
5. Хто з барадой родзіцца? (Казёл.)
6. Дзе мароз улетку водзіцца? (На глобусе.)

       Несцерка. Ой, якія вы ўсе разумныя і кемлівыя!
       Дзяўчына. Дзякую на добрым слове, але нам пара ў дарогу.
       Лявоніха. Прыміце нашы пачастункі на дарожку.
       Госці. Дзякуем гэтаму дому, пойдзем к другому. (Выходзяць.)

       Васілінка. А цяпер давайце пагуляем. Запрашаю вас на гульні, каб павесяліцца. Тут і спрыт ваш, ваша лоўкасць вельмі прыгадзіцца.

Ладз
іцца гульня «Бульба».

       Лявон. Ой, якія ўсе разумныя ды здатныя! Прыміце з беларускім паклонам пернікі смачныя, мятныя, з павідлам і з макам.

(
Лявоніха і Васілінка частуюць гасцей пернікамі.)

       Лявоніха.

Ешце, калі ласка, госці дарагія!
Пакаштуйце пернікі:
Смачныя якія.
Мы не ленаваліся,
Іх зрабілі самі,
Будзем тыя пернікі 
Есці разам з вамі.

Несцерка. Шаноўныя госці, ці не надакучылі вам гаспадары? Ды і гаспадар, як кажуць, госцю гадзі ды і сябе глядзі.
Пятрок. Праўда, пара нам і чэсць знаць! Пэўна, ужо каля апоўначы.
        Васілінка. Вось і скончылася наша вечарына. Надышоў развітання час.

       Лявоніха. Ад шчырага сэрца, сябры дарагія, мы зноў запрашаем у госці да нас.
       Лявон. Да сустрэчы, сябры! Бывайце здаровы!

Усе выконваюць песню «Бывайце здаровы
!».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.