21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 23 февраля в 13:36, Обновлено 23 февраля в 13:57
45 просмотров

Я – беларус, я ганаруся
Што маю гэтае імя…
Ніл Гілевіч

Наша родная мова прыгожая і вельмі мілагучная. Яна – нібы спеў салаў’я, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі, яна цёплая, як матуліна пяшчота.
20 лютага ў нашай дашкольнай установе прайшлі мерапрыемствы пад назвай “Смак беларускай мовы".
Пры дапамозе беларускіх персанажаў выхавацелі на працягу дня стваралі вучэбна-камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. Дзеці пабывалі у міні-музеi “Таямніцы беларускай хаты”, беларуская мова ўжывалася ў розных гульнях, але найбольшая перавага аддавалася мастацкаму слову – пацешкам, забаўлянкам, казкам і вершам.Для бацькоў была арганізавана выстава "Падарожжа ў беларускую казку".
Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць любоў і моўнае чуццё да роднай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.