Дзень таты

Дата: 21 октября 2025 в 13:31, Обновлено 21 октября 2025 в 14:15
49 просмотров

21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень бацькі.
Цяжкі лёс беларускай зямлі зведаў нямала войн, якія разбуралі сем’і, забіралі з роднай хаты бацькоў і сыноў. У нашай краіне з 2022 года святкуецца Дзень бацькі, і Sputnik успамінае, якім паўстае вобраз таты ў вершаваных радках знакамітых беларускіх паэтаў.
Бацька – гэта той, хто гатоў зняць з сябе апошнюю кашулю, толькі каб яго дзеці мелі лепшы лёс.
Кожны сапраўдны тата заўсёды ахоўвае сваю сям’ю і абараняе сваю Радзіму, бо для яго сям’я і Радзіма – гэта суцэльная, непарушная з’ява.
Бацька павінен з’яўляцца для дзяцей мужным і мудрым прыкладам, ён заўсёды дасць добрую параду і дапаможа ў цяжкую часіну.
Тата ніколі не стоміцца чакаць сваіх дзяцей, нават калі яны часам доўга не прыязджаюць да яго ў госці.
І, канешне ж, бацька – гэта той найпершы чалавек, каго ўспамінаюць з удзячнасцю і павагай, бо ён – як і матуля – стаіць ля вытокаў жыцця і прадаўжэння роду.
Сёння нашыя выхаванцы таксама павіншавалі сваіх татаў і падаравалі падарункі,зробленыя сваімі рукамі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.